Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь мае пастаўляць у Вэнэсуэлу прылады начнога бачаньня


Радыё Свабода Беларусь мае намер пастаўляць у Вэнэсуэлу прылады начнога бачаньня, паведамляе брытанская Monsters and Critics.

Як заявіў прэзыдэнт краіны Уга Чавэс, гэтыя прылады будуць прыстасаваныя да кожнай асобнай вінтоўкі вэнэсуэльскага вайскоўца. У сваім выступе па тэлебачаньні Чавэс назваў “братам ды сапраўдным патрыётам” Віктара Шэймана - дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі і кіраўніка беларускай дэлегацыі, якая да 25 сакавіка знаходзіцца ў Каракасе. Вэнэсуэльскі кіраўнік паведаміў, што хуткім часам краіну наведае беларускі прэзыдэнт Лукашэнка.

Як піша брытанскае выданьне, былая савецкая рэспубліка вырабляе шырокі дыяпазон экспартнай зброі. Тыя ж беларускія прылады начнога бачаньня, якія падыходзяць да вінтовак, прадаюцца ў тры разы таньней за адпаведны НАТО -стандарт. Памеры зьдзелак паміж Каракасам і Менскам пакуль не называюцца. Эскпэрты Global Security research group зыходзяць з таго, што ў вэнэсуэльскім войску налічваецца 34 тысячы чалавек і мяркуюць, што сума заказаў можа дасягаць ад 3 да 24 мільёнаў даляраў.

Менск і Каракас таксама дамовіліся пра ўзьвядзеньне фабрыкі дарожна-будаўнічых машын у Вэнэсуле. У сваю чаргу, беларускі бок выказаў зацікаўленасьць у здабычы нафты ў басэйне ракі Арынока.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG