Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cупрацоўнікі міліцыі затрымалі Вячаслава Сіўчыка <b/>


Любоў Лунёва, Менск Маці апазыцыянэра Галіна Сіўчык паведаміла, што Вячаслава затрымалі на вуліцы Захарава, калі ён спрабаваў зьехаць на таксоўцы ад людзей у цывільным, якія ішлі за ім. Вячаслава Сіўчыка адвезьлі ў Сьледчы Камітэт, што на вуліцы Сапёраў.

Абаронца Сіўчыка паведаміла, што ён мае статус падазраванага ў крымінальнай справе паводле 242 артыкулу (падрыхтоўка акцыі, у выніку якой могуць узьнікнуць масавыя беспарадкі). Вячаслава Сіўчыка пасьля допыту накіравалі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, куды раней трапілі Аляксандра Ясюк і Мікіта Красноў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG