Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Самалі зьбіты беларускі самалёт <b/>


Радыё Свабода 23 сакавіка ў Самалі над Магадыша быў зьбіты беларускі самалёт Іл-76. Зэнітная ракета, якую выпусьцілі па самалёце баевікі-ісламісты, трапіла ў крыло. Самалёт упаў на ўсходняй ускраіне сталіцы Самалі. На борце самалёта было 11 чалавек, грамадзян Беларусі.

Целы сямі з 11 чалавек, якія знаходзіліся на борце беларускага самалёта, знойдзены і апазнаныя. Працягваюцца пошукі яшчэ чатырох загінулых.

Іл-76 належаў беларускай кампаніі "Трансавіяэкспарт" і быў зафрахтаваны Афрыканскім зьвязам.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваньні родным і блізкім беларускіх грамадзян, якія загінулі ў Самалі.

Сьпіс экіпажу і пэрсаналу, які знаходзіўся на борце самалёта, зьбітага ў Самалі

1.Вашкевіч Ігар Леанідавіч – камандзір авіяцыйнага атрада 2. Гаманькоў Аляксандар Віктаравіч- другі пілёт 3. Трашкоў Генадзь Аляксандравіч-штурман 4. Габ Іван Іванавіч – інжэнэр бартавы 5. Кануньнікаў Алег Віктаравіч – бортрадыст 6. Зярнін Аляксандар Іванавіч – старшы бортапэратар 7.Грэсь Ігар Міхайлавіч –бортапэратар 8. Бандаронак Алег Яўгенавіч – авіятэхнік 9. Баглоў Міхаіл Іванавіч –авіяінжэнэр 10 Носьнікаў Дзьмітры Сяргеевіч – авіятэхнік 11. Сычугаў Арцём Барысавіч - авіятэхнік

XS
SM
MD
LG