Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці патрапяць у Менск 25 сакавіка лідэры апазыцыі ў рэгіёнах?


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня КДБ і міліцыя ў рэгіёнах працягваюць ізаляваць актывістаў апазыцыі. У Берасьці, Белаазёрску, Бабруйску, Пінску, Салігорску і іншых гарадах краіны адбываюцца прэвэнтыўныя затрыманьні. Ля кватэраў лідэраў апазыцыі дзяжураць так званыя групы захопу.

Сёньня ў Рэчыцы пад кантролем міліцыі неспадзявана для сябе апынуўся актывіст прадпрымальніцкага руху Леанід Невар. Вось што ён паведаміў Радыё Свабода.

“Рамантую матуліну хату. Выйшаў пяску набраць – стаіць прыватны аўтамабіль, а ў ім – двое міліцыянтаў. Тыя, хто арыштоўваў мяне раней”.

Другія суткі ў Бабруйску доўжыцца блякада кватэры сябра партыі БНФ Алеся Чыгіра. Яго меркаваньні:
А.Чыгір: “Думаю, што ў нас будуць браць чалавек 5-6 найбольш актыўных. Астатніх будуць адлоўліваць 25-га на вакзалах”.


“Думаю, што ў нас будуць браць чалавек 5-6 найбольш актыўных. Астатніх будуць адлоўліваць 25-га на вакзалах. Такі фільтар створаны. Дарэчы, сыстэма даволі адпрацаваная”.

“Але татальным перасьледам актывістаў апазыцыі ў рэгіёнах ужо не запалохаць”, – запэўнівае маладафронтавец з Бабруйску Максім Буйніцкі:

“Наружку” я заўважыў – таптуноў так званых, супрацоўнікаў у цывільным. Гэта такі подых таталітарызму. Разумееце, ёсьць пэўны парог, за якім усялякі страх зьнікае. Ну, а запомніў я (сьмяецца), як рукі дрыжэлі ў старэйшага лейтэнанта Харашкевіча, калі ён позву да мяне прывозіў...”

У Салігорску напярэдадні былі затрыманы Дзяніс Карноў і Ўладзімер Шыла. Праваабаронца Леанід Мархотка камэнтуе сёньняшнюю сытуацыю:
Л.Мархотка: “У Салігорску самая сапраўдная аблава на актывістаў, якія жадаюць паехаць на 25-е ў Менск”.


“У горадзе самая сапраўдная аблава на актывістаў, якія жадаюць паехаць на 25-е ў Менск. Гэтыя затрыманьні – прамое парушэньне канстытуцыйных правоў. Няма аніякай падставы ўтрымліваць чалавека больш за тры гадзіны. А тут, як чуеце, бязь законных падставаў адпраўляюць людзей за краты”.

Паводле розных крыніцаў, у рэгіёнах Беларусі арыштавана больш за дваццаць актывістаў апазыцыі. Але на волі застаюцца практычна ўсе лідэры рэгіянальных суполак партыяў і рухаў. Адзін зь іх – Юрась Губарэвіч заяўляе пра рашучы намер быць 25 сакавіка ў эпіцэнтры падзеяў у Менску:
Ю.Губарэвіч: “Большасьці палітычных лідэраў з рэгіёнаў удасца прарваць міліцэйскія кардоны і быць 25 сакавіка на сьвяткаваньні Дня Волі”.


“Відавочна, што ўлада мабілізавала ўсе свае сілы. Аднак нават гэтых сотняў і тысяч супрацоўнікаў у форме і цывільным не хапае, каб спыніць усіх актывістаў, якія імкнуцца бачыць Беларусь свабоднай і незалежнай. Большасьці палітычных лідэраў з рэгіёнаў удасца прарваць гэтыя міліцэйскія кардоны і быць у нядзелю 25-сакавіка на сьвяткаваньні Дня Волі”.
XS
SM
MD
LG