Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: затрыманага ўчога Сяргея Парсюкевіча вызвалілі з ізалятару


Радыё Свабода Актывіста, на якога міліцыянты ўчора склалі пратакол за дробнае хуліганства ды скіравалі на ноч у ізалятар часовага ўтрыманьня, сёньня прывезьлі ў Першамайскі раённы суд.

Сяргея Парсюкевіча затрымалі ўчора ў гандлёвым цэнтры “Кантынэнт”, дзе ён распаўсюджваў бюлетэнь мясцовых прадпрымальнікаў “Мы і рынак”. Да бюлетэня міліцыянты прэтэнзіяў ня выказалі, а пратакол склалі за тое, што Сяргей Парсюкевіч нібыта нецэнзурна лаяўся на іхны адрас.

У судзе паказаньні сьведкаў былі супярэчлівыя: адны сьцвярджалі, што актывіст брыдкасловіў яшчэ ў службовай міліцэйскай машыне, а другія – што ўжо ў пастарунку.

Спадар Парсюкевіч катэгарычна адмовіўся прызнаць сябе вінаватым і пацьвердзіў, што на знак пратэсту супраць незаконнага, на ягоны погляд, затрыманьня гатовы працягваць сухую галадоўку, распачатую ўчора ўвечары.

Судзьдзя Ірына Жук параіла міліцыянтам больш дакладна ўзгадаць падзеі затрыманьня, а Сяргея Парсюкевіча пастанавіла адпусьціць да панядзелка 26-га сакавіка – тады судовы працэс будзе працягнуты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG