Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрась Губарэвіч: “Міліцэйскі “хапун” становіцца больш жорсткім”


Вячаслаў Кулік, Менск Лідэру Берасьцейскай рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Юрасю Губарэвічу давялося кінуць свой аўтамабіль, каб адарвацца ад міліцэйскай пагоні.

“Я меў намер вярнуцца зь Берасьця ў Белаазёрск, – кажа спадар Губарэвіч, – але падчас руху заўважыў так званы хвост. У некаторы момант ўдалося адарвацца ад перасьледу. Аўтамашыну пакінуў на вуліцы. У Белаазёрск дабраўся на цягніку”.

Са словаў Юрася Губарэвіча, так званы міліцэйскі хапун у рэгіёне становіцца больш жорсткім. Сёньня а 12-й гадзіне ў Берасьці затрыманы праваабаронца Уладзімер Вялічка.

Напярэдадні ў Драгічыне міліцыянты спынілі грамадзкага актывіста Уладзімера Казеку. Патлумачылі, што догляд яго аўтамабіля нібыта выкліканы падазрэньнем на ўдзел у ДТЗ. Прычыну пасьля перакваліфікавалі ў абвінавачваньне ў хуліганстве. Цяпер спадар Казека ўтрымліваецца пад вартай ў пастарунку РАУС Ленінскага раёну.

Юрась Губарэвіч тлумачыць, што на сёньня ў рэгіёне затрыманыя амаль 10 актывістаў апазыцыі, яшчэ больш за 50 адшукваюцца.

“Усе яны адмаўляюцца падпісваць папярэджаньне аб адказнасьці паводле ўдзелу ў вулічных акцыях 25-га сакавіка”, – канстатуе Юрась Губарэвіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG