Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрыманы праваабаронца У.Вялічкін


www.dzedzich.org Сёньня, 24 сакавiка, у 11.30 на вул. Машэрава быў затрыманы берасьцейскi праваабаронца Уладзiмiр Вялiчкiн.

Паводле мiлiцыянтаў, праваабаронца паводзiў сябе падазрона, чым прыцягнуў iх увагу. Сам сп. Вялiчкiн, якi знаходзiцца цяпер у Маскоўскiм РАУС Берасьця, распавёў па тэлефоне, што сачылi за iм з самай ранiцы:

"Пакуль я ня ведаю, што са мной будуць рабiць, але хутчэй за ўсё мяне затрымаюць, складуць пратакол аб учыненьнi мною дробнага хулiганства i будуць трымаць да панядзелка ў iзалятары", - лiчыць праваабаронца.

Затрыманьне праводзiў прапаршчык ППС Маскоўскага РАУС сп. Амяляшчык.

Сёньняшняе затрыманьне стала працягам учорашнiх падзей, калi мiлiцыяй блякаваўся офiс Берасьцейскай абласной арганiзацыi Партыi БНФ, дзе праходзiла паседжаньне Рады. Пазьней за старшынёй абласной арганiзацыi Юрыем Губарэвiчам i iншымi партыйцамi, у тым лiку за Уладзiмiрам Вялiчкiным, сачылi мiлiцыянты i людзi ў цывiльным, але актывiстам удалося пасьпяхова дабрацца дахаты.
XS
SM
MD
LG