Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Каліта і Наста Александровіч ў турме на Акрэсьціна


Любоў Лунёва, Менск Актывістаў Моладзі БНФ Алеся Каліту і Насту Александровіч трымаюць у турме на вуліцы Акрэсьціна. Іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Менску.

Разам з Алесем Калітом і Настай Александровіч у турме знаходзіцца каля двух дзесяткаў актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху. Большасьць зь іх зьяўляюцца сябрамі незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт".

Каля пад''ездаў дамоў тых, маладых людзей якія не адчынілі ўчора ўвечары дзьверы людзям у цывільным для ператрусу, стаяць машыны з танаванымі шыбамі.

У Бабруйску і Магілёве каля дамоў, дзе жывуць моладзевыя актывісты, дзяжураць супрацоўнікі міліцыі. Катэры пад пільным наглядам.

У рэгіёнах у ізалятары за апошнія суткі трапіла болей за дзесяць чалавек.
XS
SM
MD
LG