Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: Уладзімера Шылу будуць судзіць 26 сакавіка<b/>


Алесь Дашчынскі, Севярын Квяткоўскі, Салігорск У Салігорску ў пятніцу былі затрыманыя дэмакратычны актывіст Уладзімер Шыла і ягоны 14-гадовы сын Ільля.

Як паведаміла Сьвятлана Шыла, яе муж Уладзімер пайшоў па справах у горад і яго затрымалі людзі ў цывільным каля крамы. Уладзімер Шыла патэлефанаваў дадому, і сын Ільля пабег да бацькі. Тут затрымалі й сына.

Бацьку і сына адвезьлі ў Салігорскі райаддзел міліцыі. Пазьней непаўналетняга Ільлю адпусьцілі, а Ўладзімера Шылу абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Суд над Уладзімерам Шылам адбудзецца 26 сакавіка.

Гл.таксама: У Салігорску прэвэнтыўна затрымліваюць моладзевых актывістаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG