Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Старасьціна і Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак<b/>


Алесь Дашчынскі, Менск У Савецкім судзе Менску пакараныя штрафам у памеры 10 базавых велічыняў моладзевыя актывісты Натальля Старасьціна і Аляксандар Ўрыўскі. Іх абвінавацілі ў парушэньні парадку, арганізацыі і правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Пра гэта нашаму радыё паведаміла праваабаронца Тацяна Равяка.

Пасьля суду Натальлю Старасьціну і Аляксандра Ўрыўскага адвезьлі ў аддзел дазнаньня папярэдніх расьсьледаваньняў гарадзкога аддзелу міліцыі. Там іх дапыталі па распачатай крымінальнай справе – арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Паводле адваката Паўла Сапелкі, Натальлі Старасьцінай і Аляксандру Ўрыўскаму ўручылі пастанову аб прызнаньні іх падазраванымі і затрымалі на трое сутак.

Актывіст апазыцыі Яўген Шадко, якога таксама судзілі ў Савецкім судзе Менску, быў пакараны пяцьцю суткамі арышту і адпраўлены ў турму на Акрэсьціна. Яго таксама абвінавацілі ў парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Суд Першамайскага раёну Менску пакараў арыштамі сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука і Людмілу Атакулаву. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Актывіста Аляксея Шыдлоўскага суд Партызанскага раёну пакараў арыштам на пяцёра сутак.

У Кастрычніцкім судзе Менску адбыўся разгляд справы актывіста "Моладзі БНФ" Сержука Карповіча. Яго пакаралі арыштам на трое сутак за дробнае хуліганства. Цяпер Карповіч знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна.

У Магілёве моладзевы актывіст Максім Азараў асуджаны на сямёра сутак адміністрацыйнага арышту. Яго зьвінавацілі ў дробнае хуліганстве.

Арыштаваных шаснаццацігадовую Насту Палажанку і Касю Галіцкую міліцыянты абвінавацілі ў крадзяжы мабільных тэлефонаў. Дзяўчатам паведамілі, што накіруюць іх у ізалятар часовага ўтрыманьня.

Праваабаронца Тацяна Равяка каля суду Савецкага раёну

Каля Савецкага суду

Сябры Натальлі Старасьцінай і Аляксандра Ўрыўскага каля судут Савецкага раёну
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG