Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм''ер Літвы: "Беларусь – гэта неад''емная частка Эўропы"


Уладзімер Глод, Менск Сёньня кіраўнік ураду Літоўскай Рэспублікі Гедымінас Кіркілас выступіў з адмысловым зваротам да грамадзянаў сваёй краіны. Гэты дакумэнт прысьвечаны 50-м угодкам Рымскай дамовы, якая стала пачаткам стварэньня Эўразьвязу.

У сваім звароце Гедымінас Кіркілас закрануў і Беларусь. У прыватнасьці, ён падкрэсьліў, што "Літва актыўна намагаецца дапамагаць у замацаваньні эўрапейскіх каштоўнасьцяў на ўсім мацерыку. Нашыя суседзі, перадусім Беларусь, а таксама Ўкраіна і Малдова зьяўляюцца непадзельнай часткай эўрапейскага кантынэнту. Эўрапейскі Зьвяз павінен быць адкрытым для сваіх суседзяў, павінен дапамагчы ўсталяваць дэмакратыю, стабільнасьць і дабрабыт".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG