Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: новыя затрыманьні актывістаў


Радыё Свабода Паўгадзіны таму ў Магілёве затрымалі Крысьціну Шацікаву, якую пад канвоем вярнулі зь Менску. Затрымалі Шацікаву на вачох у грамадзкай актывісткі Ірыны Качаровай.

Паводле Ірыны Качаровай, Крысьціну Шацікаву гвалтам заштурхнулі ў чырвоны легкавік і некуды павезьлі. Мабільны тэлефон актывісткі не адказвае.

Гадзіну таму ў Бабруйску затрымалі моладзевага актывіста Валера Мацкевіча. Пра зьняволеньне актывіста праваабаронцу Ігару Ходзьку паведамілі ягоныя бацькі.

Паводле іхных слоў, Валера Мацкевіча затрымалі, калі ён выходзіў з пад’езду дому, дзе жыве. Ён пасьпеў затэлефанаваць бацькам. Ігар Ходзька кажа, што мабільны тэлефон Мацкевіча не адказвае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG