Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ўзмацняе ахову “хімікаў” на Дзень Волі?


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле моладзевага актывіста Артура Фінькевіча, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі ў Магілёве, у спэцкамэндатуры яго папярэдзілі, што 24 і 25 сакавіка нікога з “хімікаў” выпускаць у горад ня будуць.

“Мне сказалі, што зь Менску прыйшоў загад узмацніць ахову ўсіх спэцкамэндатураў, а іх у Беларусі 53”, — паведаміў Артур Фінькевіч.

Дзяжурны Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС адмовіўся камэнтаваць зьвесткі пра загад узмацніць ахову ўсіх спэцкамэндатур 24—25 сакавіка.

Ужо вядома, што лідэру сацыял-дэмакратаў Мікалаю Статкевічу, які адбывае “хімію” ў Пухавіцкім раёне, міліцыянты загадалі заставацца на Дзень Волі ў спэцкамэндатуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG