Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выказваюць занепакоенасьць дзеяньнямі беларускіх ўладаў


Радыё Свабода Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выступіў з заявай адносна сытуацыі ў Беларусі. Злучаныя Штаты выказваюць глыбокую занепакоенасьць тым, што беларускія ўлады запалохваюць палітыкаў, моладзевых актывістаў і сябраў недзяржаўных арганізацыяў напярэдадні заплянаванай на Дзень Волі 25 сакавіка мірнай дэманстрацыі.

Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту ЗША Шон Макормак заклікаў беларускія ўлады дазволіць грамадзянам рэалізаваць іх права мірна зьбірацца і выказваць свае погляды бяз перашкодаў. Важна таксама, каб сілы бясьпекі праяўлялі стрыманасьць адносна дэманстрантаў – падкрэсьліў прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША.

Шон Маккормак таксама падкрэсьліў зацікаўленасьць Злучаных Штатаў у тым, каб усе, хто быў зьняволены ў Беларусі паводле палітычных матываў, былі неадкладна вызваленыя. Ён таксама заявіў пра занепакоенасьць станам здароўя беларускіх палітычных зьняволеных.
XS
SM
MD
LG