Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: арганізатараў мітынгу і шэсьця выклікалі ў КДБ


Радыё Свабода Арганізатары не дазволеных магілёўскай уладай шэсьця і мітынгу, прымеркаваных да Дня Волі, правялі сёньня прэсавую канфэрэнцыю.

Учора позна ўвечары ўсіх заяўнікаў, якія паставілі подпісы пад зваротам у гарвыканкам, выклікалі ў КДБ і міліцыю і папярэдзілі пра недапушчальнасьць экстрэмісцкіх дзеяньняў і пра крымінальную адказнасьць.

Да гэтага часу, паведаміў старшыня аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі ў Магілёве спадар Сілкоў, невядомы лёс затрыманага позна ўвечары моладзевага актывіста Максіма Азарава.

Што да заяўленых мітынгу і шэсьця да Дня Волі, спадар Сілкоў паведаміў:

“На жаль, мы атрымалі адмову — Магілёўскі гарвыканкам разгледзеў ваш зварот і паведамляе: “У зьвязку з тым, што дата абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі не адносіцца да нацыянальных сьвятаў і знамянальных датаў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў зьвязку з тым, што ў грамадзтве існуюць палярныя стаўленьні да гісторыі гэтага ўтварэньня, дзеля ўнікненьня сацыяльнага канфлікту лічым правядзеньне дэманстрацыі й мітынгу нямэтазгоднымі. Я лічу, што сваім адказам магілёўскія ўлады засьведчылі грамадзянскую абыякавасьць і непавагу да падзеяў, у якіх фармавалася беларуская дзяржаўнасьць”.

Арганізатары акцыяў да Дня Волі зьбіраюцца абскарджваць рашэньне гарвыканкаму. Гаворыць актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Юры Новікаў:

“Што мы маем сёньня рабіць? Ужо рыхтуецца скарга ў суд. Мы ня будзем скардзіцца на ўвесь гарвыканкам. Мы будзем падаваць скаргу на канкрэтную асобу. Паводле закону, вырашэньне гэтага пытаньня знаходзіцца ў кампэтэнцыі старшыні гарвыканкаму спадара Шорыкава альбо ягоных намесьнікаў. Адказ нам даў намесьнік старшыні Фёдар Міхеенка. Вось на яго мы і будзем скардзіцца. Другая скарга пойдзе на адрас старшыні аблвыканкаму Барыса Батуры”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG