Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі ў розныя гады. В. Быкаў, З. Пазьняк, І. Сурвіла...Створым фотаархіў разам! (абноўлены)


Радыё Свабода, Прага На 71-ыя ўгодкі БНР, у 1989 годзе, мастак Алесь Пушкін выйшаў з плякатам на тады яшчэ Ленінскі праспэкт і быў затрыманы міліцыяй. 75-ыя ўгодкі БНР адзначаліся, сярод іншага, урачыстым паседжаньнем ў будынку Дзяржфілярмоніі з удзелам кіраўніка дзяржавы Старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча і Старшыні Рады БНФ Язэпа Сажыча. Выступ ў Празе у гонар 75-ых угодкаў БНР быў апошнім публічным выступам Васіля Быкава....

Мы зьмяшчаем фотаздымкі з нашага архіву і запрашаем наведнікаў вэб-сайту дасылаць свае здымкі пра тое, як адзначалі Дзень Волі ў розныя гады ў розных месцах.



1993. Мітынг у сквэры Янкі Купалы у гонар 75-ых угодкаў БНР. Сярод удзельнікаў – З. Пазьняк, Р. Гарэцкі, В. Быкаў, Г. Сямдзянава, В. Голубеў, С.Навумчык.



Сакавік 1994-га. Сквэр Янкі Купалы. З. Пазьняк, М. Анцыповіч, М. Купава, В. Быкаў, С. Навумчык.



24 сакавіка 1996 г. Калёну па праспэкце вядзе Валянцін Голубеў.



24 сакавіка 1996 г. Мітынг ля Опэрнага тэатру ў гонар 78-ых угодкаў БНР.



24 сакавіка 1996 г. Пасьля мітынгу людзі рушаць па вул. Камуністычнай да тэлецэнтру.



24 сакавіка 2003 году. Прага, Люстраная заля Клімэнцінуму. Слова ў гонар 85-ых угодкаў БНР прамаўляе Васіль Быкаў. Справа – старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, зьлева – карэспандэнт свабоды Галіна Прыгара.

Чакаем здымкаў з Вашага архіву. Паштовая скрынка: svaboda@rferl.org
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG