Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Вячорку і В.Сіўчыка будуць судзіць 4 красавіка (абноўлены)


Алесь Дашчынскі, Менск Савецкі суд Менску перанес разгляд справаў старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі й актывіста апазыцыі Вячаслава Сіўчыка на 4 красавіка.

Сёньня каля Савецкага суду Менску Вінцука Вячорку і Вячаслава Сіўчыка чакалі актывісты апазыцыі, праваабаронцы і журналісты. Спадар Вячорка у суд не зьявіўся. Судзьдзя Людміла Савасьцян сказала, што суд пра гэта ня быў папярэджаны, таму аформлены прывод спадара Вячоркі на 4 красавіка. Прывесьці ў гэты дзень у суд павінны і Вячаслава Сіўчыка, які спазьніўся на паўгадзіны.

Паводле сына Вінцука Вячоркі Франака, бацька захварэў.

Вячаслаў Сіўчык так пракамэнтаваў справу:

“Усе гэтыя вінавачаньні — гэта поўная ахінея. Гэта ў першую чаргу зьдзек зь беларускай міліцыі, якую сёньняшнія ўлады проста ўжо ўтапталі ў бруд. Бо ва ўсіх гэтых афіцэраў, якія займаюцца маёй справай, ёсьць дзеці, і сваіх дзяцей ва ўсялякім разе яны ня будуць вучыць хлусіць.

І тое, што людзі, частка зь якіх скончыла юрфак БДУ, іншыя юрыдычныя ўстановы дазваляюць сабе адкрыта хлусіць, маюць нармальнае апраўданьне, што ім прыйшоў загад. Гэта небясьпечна не для мяне, а для беларускага грамадзтва, бо яны займаюцца палітычнымі справамі”, — сказаў Вячаслаў Сіўчык.

Нагадаем, Спадар Вячорка — адзін з заяўнікаў акцыі 25 сакавіка і старшыня аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі. Супрацоўнікі спэцназу затрымалі яго ўвечары 13 сакавіка ля дзьвярэй кватэры на вуліцы Кальцова. Ён вяртаўся разам з дачкой дадому.

У гэты ж час быў затрыманы на плошчы Якуба Коласа Вячаслаў Сіўчык.

Вінцука Вячорку абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы, а Вячаслава Сіўчыка — у тым, што ён спраўляў патрэбу ў двары аднаго з дамоў на праспэкце Незалежнасьці.

В.Сіўчык пасьля размовы з судзьдзёй А.Рэлявай



На ганку Савецкага суду Менску сябра клюбу “Спадчына” Аляксей Саламонаў уручыў В.Сіўчыку ягоны партрэт
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG