Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пружаны: ператрус у падвальным памяшканьні актывіста АГП


Радыё Свабода Увечары 22 сакавіка прадстаўнікі адразу трох службаў (міліцыі, электрасувязі і Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях) уварваліся ў падвал, што належыць сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімеру Радзівончыку.

Спачатку спадара Радзівончыка наведаў супрацоўнік МНС, які хацеў агледзіць падвал у мэтах пажарнай бясьпецы. Пасьля таго, як сябра АГП адмовіўся ад такога агляду, да будынку прыехалі адразу дзьве машыны МНС, а таксама машына электрасувязі і міліцыянты. Паколькі гаспадар падвалу не адчыніў памяшканьне, пажарныя і міліцыянты зламалі дзьверы і правялі ператрус.

Паводле словаў Уладзімера Радзівончыка, насамрэч прадстаўнікі гэтых службаў (у першую чаргу, міліцыянты) цікавіліся не пажарнай бясьпекай падвальнага памяшканьня, бо падвалы іншых жыхароў гэтага дому не аглядаліся. Спадар Радзівочнык мяркуе, што міліцыянты шукалі новы нумар інфармацыйнага бюлетэня “Мы і Вы”, заснавальнікам і рэдактарам якога з’яўляецца актывіст АГП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG