Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутата Мастоўскага райсавету даставілі ў суд


Сяргей Астраўцоў, Гародня Моладзевы актывіст дэпутат Мастоўскага райсавету Зьміцер Кухлей у 10.30 знаходзіўся ў будынку раённага суду. Супраць яго ў міліцыі склалі пратакол па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве.

Зьміцер паведаміў нам, што ўчора яго забралі ў міліцыю, дзе пратрымалі больш за пяць гадзінаў. Было відавочна, што яго хочуць ізаляваць на 25 сакавіка, зазначыў ён. Аднак яны не прыдумалі падставы, таму адпусьцілі Зьміцера, даўшы позву ў міліцыю на 10 раніцы 23 сакавіка. Але сёньня чакаць ня сталі, затрымалі яго, як толькі ён выйшаў з дому, каб ісьці на працу. І ўчора, і сёньня сярод міліцыянтаў быў супрацоўнік КДБ, зазначыў хлопец.

Дэпутата спачатку даставілі ў міліцыю, дзе склалі пратакол. Паводле яго, яны з іншым актывістам — Алесем Зарэмбюком нібыта лаяліся на міліцыянта, чым яго абразілі. Пасьля гэтага затрыманага даставілі ў раённы суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG