Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскіх актывістаў выклікаюць у КДБ і міліцыю


Радыё Свабода Сёньня а 9 гадзіне сябра незарэгістраванай Партыі Свабоды і прагрэсу Аляксандар Сілкоў быў выкліканы ў КДБ, дзе яму патлумачылі артыкулы Крымінальнага кодэксу адносна дзеяньняў экстрэмісцкага характару. Яго вусна папярэдзілі за адказнасьць за такія дзеяньні.

На 11 гадзінаў Сілкова выклікалі ў міліцыю. Сілкоў зьяўляецца адным з заяўнікаў недазволенага магілёўскімі ўладамі шэсьця і мітынгу ў Дзень волі 25 сакавіка. Акрамя Сілкова, сёньня ж у міліцыю выкліканыя партыйныя актывісты Ірына Качарова, Сяргей Стральцоў (Аб’яднаная грамадзянская партыя), Юрый Новікаў (Беларуская Сацыял-дэмакратычная партыя Грамада). А 12 гадзіне ў Магілёве адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя з нагоды гэтых выклікаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня волі.
XS
SM
MD
LG