Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сяржук Высоцкі выкліканы ў Сьледчы Камітэт


Радыё Свабода Актывіста апазыцыйнага руху Сяржука Высоцкага сёньня выклікаюць у Сьледчы камітэт па Менску і Менскай вобласьці.

Сьледчы Камароўскі патэлефанаваў Высоцкаму па мабільным тэлефоне і запатрабаваў, каб той у першай палове дня прыйшоў на допыт. Камароўскі паведаміў, што справа тычыцца ўдзелу ў незарэгістраванай арганізацыі. Сяржук Высоцкі доўгі час быў лідэрам незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды.

Нагадаем, што ўчора ўвечары пасьля дапытаў у Сьледчым Камітэце ў ізалятар часовага ўтрыманьня накіравалі Мікіту Краснова і Аляксандру Ясюк як падазраваных у крымінальнай справе за “падрыхтоўку масавых беспарадкаў”. У іх знайшлі налепкі з заклікам удзельнічаць у акцыі 25 сакавіка

Глядзіце таксама: • Берасьце: мінакі не далі міліцыянтам затрымаць актывіста • Пінск: старшыню гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ асудзілі на 5 сутак • Мастоўскіх маладых актывістаў выклікаюць у ваенкамат і міліцыю • “Сказалі, калі "засьвячуся" на мітынгу — адразу адлічэньне” • Затрыманыя А.Ясюк, А.Шыдлоўскі і Я.Шчатко • Супрацоўнікі КДБ затрымалі трох актывістаў “Маладога фронту”
XS
SM
MD
LG