Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя А.Ясюк, А.Шыдлоўскі і Я.Шчатко


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ўвечары супраць дэмакратычнай актывісткі Аляксандры Ясюк з Барысава супрацоўнікі міліцыі распачалі крымінальную справу.

У яе знайшлі налепкі з залікам удзельнічаць у акцыі 25 сакавіка. Актывістку затрымалі. Цяпер яна знаходзіцца ў ізалятары часовага затрыманьня. Аляксандра Ясюк, як і актывіст “Вольнай моладзі” Мікіта Красноў, мае статус падазраванай у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

У дзяжурнай частцы міліцыі Савецкага раёну знаходзіцца моладзевы актывіст Яўген Шчатко, а ў Партызанскім РУУС – Аляксей Шыдлоўскі. Хлопцаў затрымалі сёньня ўвечары ля пад’ездаў іх дамоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG