Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі падпалкоўніка КДБ


Радыё Свабода Затрыманы супрацоўнік спэцслужбаў займаў пасаду намесьніка старшыні сьледчага аддзелу ўпраўленьня КДБ Берасьцейскай вобласьці.

У дачыненьні да яго пракуратура Беларусі і галоўнае ўпраўленьне ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй распачала крымінальную справу. Сутнасьць абвінавачаньня ў тым, што падпалкоўнік КДБ летась адмовіўся весьці сьледзтва ў дачыненьні да двух супрацоўнікаў мытні “Заходні Буг”, якіх падазравалі ў злоўжываньні службовым становішчам.

Акрамя затрыманьня супрацоўніка КДБ на ягонай кватэры адбыўся ператрус, пра вынікі якога праваахоўныя органы не паведамляюць.
XS
SM
MD
LG