Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП у заяве асуджае рэпрэсіі ўладаў


Радыё Свабода Напярэдадні 25 сакавіка супрацоўнікі сілавых структураў ў розных рэгіёнах Беларусі затрымліваюць і арыштоўваюць актывістаў палітычных партый і моладзевых арганізацый, гаворыцца ў заяве.

Гэтыя дзеяньні разыходзяцца відавочна з рыторыкай беларускіх уладаў аб намеры палепшыць дачыненьні з цывілізаванай міжнароднай супольнасьцю. Усе затрыманьні носяць ярка выражаную палітычную афарбоўку і зьяўляюцца доказам таго, што парушэньні правоў і свабодаў ў Беларусі носяць татальны і пэрманэнтны характар.

Аб’яднаная грамадзянская партыя асуджае рэпрэсіўныя дзеяньні рэжыму і заклікае міжнародныя арганізацыі, нацыянальныя ўрады і парлямэнты ацаніць дзеяньні беларускіх уладаў не паводле іх рыторыкі, а паводле канкрэтных дзеяньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG