Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі КДБ затрымалі трох актывістаў “Маладога фронту”


Радыё Свабода Сёньня а 22.30 супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістаў незарэгістраванай агранізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука, Людмілу Атакулаву, а таксама яшчэ аднаго актывіста Паўла (яго прозьвішча пакуль невядомае).

Як сьведчыць карэспандэнтка “Свабоды” Любоў Лунёва, якая была сьведкай затрыманьня, супрацоўнікі КДБ брутальна схапілі актывістаў і зацягнулі іх ва аўтамабіль. Супрацоўнікі адмовіліся прадставіцца.

Гэта адбылося на бульвары Талбухіна,4 ля клюбу “Арэна”. Пазьней стала вядома, што затрыманых маладафронтаўцаў трымаюць у міліцыі Першамайскага раёну Менску.
XS
SM
MD
LG