Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты спрабавалі ўвайсьці ў кватэру гарадзенскага актывіста


Сяргей Астраўцоў, Горадня Увечары 22 сакавіка міліцыянты спрабавалі увайсьці ў кватэру грамадзкага актывіста Станіслава Пачобута, які жыве ў Горадні на праспэкце Будаўнікоў. Яны патрабавалі адчыніць дзьверы, матывуючы, што паступілі нейкія скаргі. У кватэры адключылі сьвятло.

Міліцыянты выйшлі з пад’езду толькі калі ў 21.30 прыехаў брат Станіслава Андрэй Пачобут, які паказаў журналісцкае пасьведчаньне. Паводле яго, на вуліцы ён бачыў прынамсі трох міліцыянтаў і яшчэ трох у пад’езьдзе. Дарэчы, у Станіслава Пачобута 22 сакавіка -- дзень нараджэньня, яму споўніўся 31 год.

Як паведаміў адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху гарадзенец Валеры Леванеўскі, каля ягонага пад’езду ў мікрараёне Дзевятоўка дзяжураць два міліцыянты. З гэтай прычыны ён вымушана не пакідае сваёй кватэры.
XS
SM
MD
LG