Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу Валерыю Шчукіну - 65 гадоў


Радыё Свабода Сёньня ў Віцебску 65-гадовы юбілей сьвяткуе праваабаронца і аўтар “Народнай волі” Валерый Шчукін.

Як паведаміў “Свабодзе” Валерый Шчукін, ён адзначае дзень народзінаў разам з сябрамі за гарбатай. “Ёсьць верагоднасьць, што мяне затрымаюць напярэдадні Дня Волі, таму я не хачу, каб экспэртыза выявіла ў мяне ў крыві алькаголь”, -- жартуе Валерый Шчукін.

Найлепшым падарункам стала б для яго магчымасьць увесь час быць разам са сваёй сям’ёй, кажа Шчукін і заўважае, што вельмі шмат часу яму давялося правесьці за кратамі. Пералічыць колькасьць сваіх затрыманьняў і зьняволеньняў за праваабарончую дзейнасьць спадар Шчукін не бярэцца. Што больш за трыццаць, то дакладна, кажа праваабаронца.
XS
SM
MD
LG