Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар АБСЭ наведаў Магілёўшчыну


Радыё Свабода Кіраўнік місіі АБСЭ у Менску Оке Пэтэрсан на працягу двух дзён знаходзіўся ў Магілёўскай вобласьці.

Падчас свайго візыту ён наведаў Магілёў ды Слаўгарадчыну, дзе з падтрымкі Фэдэральнага ўраду Нямеччыны рэалізуецца шэраг экалягічных праектаў.

У Магілёве спадар Пэтэрсан сустрэўся зь мясцовымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, а таксама меў сустрэчы ў аблвыканкаме. Кіраўнік місіі АБСЭ таксама наведаў палітзьняволенага Артура Фінькевіча.

Гаворыць Оке Пэтэрсан:

"Мы прыехалі сюды, каб абмеркаваць шэраг пытаньняў у межах мандату офіса АБСЭ ў Менску. Мы прыехалі сюды, каб абмеркаваць пытаньні грамадзкіх інстытуцыяў, адносна вяршэнства закону. Таксама закранулі палітычныя пытаньні, калі можна так сказаць. Калі гаварылі з намесьнікам старшыні аблвыканкаму, я сказаў, што ў Магілёве ёсьць арганізацыі, якімі трэба ганарыцца, да прыкладу Магілёўскім праваабарончым цэнтрам. Ён працуе для грамадзтва. Мы таксама абмеркавалі пытаньні супрацоўніцтва ў эканамічнай і экалягічнай галінах".

У траўні плянуецца чарговае наведваньне прадстаўнікамі АБСЭ Магілёўшчыны.
XS
SM
MD
LG