Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьце: мінакі не далі міліцыянтам затрымаць актывіста


Радыё Свабода Сёньня на адной з самых ажыўленых вулiцаў Берасця мiнакi не далі міліцыянтам затрымаць актывiста руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнду.

Прыкладна а 16-й гадзiне на вулiцы Савецкай да Андрэя Шарэнды падышлi супрацоўнiкi мiлiцыi. Яны праверылi ў яго дакумэнты i запрасiлi актывiста праехаць ў Ленiнскi РАУС на той падставе, што ён, па словах мiлiцыянтаў, зьнешне падобны да злачынцу.

Атрымаўшы адмову, мiлiцыянты пачалi цягнуць Андрэя ў машыну. Аднак мiнакi, а iх на месцы падзеі было каля 20 чалавек, пачалi задаваць пытаньнi адносна законнасьцi затрыманьня. Яны перагарадзiлi дарогу мiлiцыянтам i не дазволiлi iм пасадзiць Андрэя ў машыну, пра гэта Радыё Свабода паведамілі берасьцейскія актывісты руху “За Свабоду”.

У выніку мiлiцыянты адпусьцiлi хлопца, абмежаваўшыся запрашэньнем яго ў Ленiнскi РАУС на заўтра. Адпаведная позва яму ўручана не была.
XS
SM
MD
LG