Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Расеі ўхваліў падпісаньне Пагадненьня аб пастаўках цукру


Радыё Свабода Урад Расеі ўхваліў падпісаньне Пагадненьня аб пастаўках цукру. У адпаведнасьці з распараджэньнем прэм’ер-міністра Расеі Міхаіла Фрадкова Пагадненьне даручана падпісаць з расейскага боку Міністэрству сельскай гаспадаркі.

Праект дакумэнту ўзгоднены з зацікаўленымі фэдэральнымі органамі выканаўчай улады Расеі і папярэдне прапрацаваны беларускім бокам.

Зараз увесь цукар з Беларусі патрапляе ў Расею праз адзін мытны склад, дзе правяраюць ягонае паходжаньне. Расея абвінавачвае Беларусь у пастаўках цукру, вырабленага з цукровага трысьнягу. Такі цукар, выраблены з сыравіны трэцяй краіны, у Расеі абкладаецца мытам у 340 даляраў за тону.

У студзені-лютым гэтага году зь Беларусі ў Расею было пастаўлена толькі 5 тонаў цукру. Яшчэ падчас перамоваў у студзені беларускі бок пагадзіўся абмежаваць пастаўкі цукру ў Расею – 180 тысяч тонаў сёлета, і 100 тысяч у наступным годзе.

Расейскі міністар сельскай гаспадаркі Аляксей Гардзееў таксама абвінаваціў Беларусь у нелегальным рээкспарце ў Расею сьвініны. Паводле Гардзеева, калі гэта ня спыніцца, Расея будзе вымушаная ўвесьці абмежаваньні на імпарт мяса зь Беларусі. Паводле дадзеных расейскага мінсельгасхарчу, кантрабандныя пастаўкі мяса зь Беларусі перавысілі 40 тысяч тон, прычым пераважная частка – гэта мяса з Польшчы. Імпарт польскага мяса ў Расею забаронены.

• Спынілася вытворчасьць на ўсіх цукровых заводах Беларусі

• Чаму абвастраюцца эканамічныя дачыненьні Беларусі й Расеі?

• Ці абмяжуюць пастаўкі беларускага мяса ў Расею?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG