Лінкі ўнівэрсальнага доступу

362 мільёны даляраў -- адмоўнае гандлёвае сальда Беларусі за студзень


Радыё Свабода 362 мільёны даляраў складала сёлета ў студзені адмоўнае сальда Беларусі – перавышэньне імпарту над экспартам. Летась у студзені Беларусь наадварот мела станоўчае гандлёвае сальда на 36 мільёнаў даляраў.

За год краіна палепшыла становішча ў гандлі з Расеяй і іншымі дзяржавамі краінамі СНД: летась у студзені перавышэньне імпарту з Расеі над экспартам складала 413 мільёнаў даляраў, сёлета – 325 мільёнаў. Але кардынальным чынам зьмяніліся вынікі гандлю Беларусі з краінамі , якія не ўваходзяць у СНД, калі летась напачатку году Беларусь у гандлі зь імі агулам мела перавагу экспарту над імпартам 427 мільёнаў даляраў, то у гэтым годзе суадносіны паміж імпартам і экспартам зьмяніліся на адваротныя і адмоўнае сальда склала 69 мільёнаў даляраў.

Дадзеныя па Беларусі варта параўнаць з дадзенымі па іншых краінах: у студзені 2007 году станоўчае сальда гандлёвага балянсу мелі: Нямеччына – 21 мільярд даляраў, Кітай – 16 мільярдаў даляраў, Расея – 11 мільярдаў даляраў. Адмоўнае (гэта значыць перавышэньне імпарту над экспартам) мелі: Украіна – 492 мільёны даляраў, Францыя – 3 мільярды 700 мільёнаў даляраў і Злучаныя Штаты – амаль 60 мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG