Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: міліцыя сочыць за кватэрай грамадзкага актывіста


Радыё Свабода Cёньня ўранку ў двары свайго шматпавярховага дому, што на вуліцы Ўладзімірава, жонка спадара Кацоры Вера напаткала дзьве дзяжурныя міліцэйскія аўтамашыны.

Напярэдадні, 21 сакавіка, а шостай гадзіне раніцы ў кватэру Уладзімера Кацоры пазваніў участковы інспэктар. Дзьверы адчыніла жонка актывіста, бо сам Кацора цяпер у ад’езьдзе.

Спадарыня Вера паведаміла, што ўчастковы стаў распытваць яе, дзе знаходзіцца муж. Спадара Кацору нібыта трэба апытаць наконт заявы ў міліцыю пра ўчыненую ў адносінах яго правакацыю.

Участковы ўзяў у жонкі актывіста пісьмовае тлумачэньне і ўручыў позву: муж павінен прыйсьці ў Савецкі райаддзел міліцыі.

А 17-й гадзіне, калі спадарыня Вера вярталася з працы, у двары дома стаялі дзьве міліцэйскія аўтамашыны, а насупраць кватэры дзяжурыў ўчастковы інспэктар і невядомы ў цывільным.

Блізу 21-й гадзіны дадому да грамадзкага актывіста зноў прыйшоў участковы, каб праз жонку ўручыць яму чарговую позву ў Савецкі РАУС.

Позна ўвечары жонка актывіста са сваім братам паехалі на аўтамашыне ў краму. Іх блякавалі два легкавікі дзяржаўтаінспэкцыі. Супрацоўнікі ДАІ пыталіся, ці ёсьць у машыне Уладзімер Кацора? Пасьля праверкі дакумэнтаў іх адпусьцілі.

Раней Уладзімер Кацора зьвярнуўся зь пісьмовай заявай у міліцыю. Паводле актывіста, чатыры дні таму каля пад`езду двое незнаёмцаў правакавалі яго на хуліганскія дзеяньні. Паўтараўся мінулагодні сцэнар, калі пасьля падобных правакацыяў актывіста двойчы арыштоўвалі падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Тады Уладзімер Кацора ўзначальваў рэгіянальны штаб кандыдата на прэзыдэнты ад апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG