Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч у "Праскім акцэнце": "19-га трэба было заставацца"


Юры Дракахруст, Прага Беларуская Плошча 2006 году – што гэта было? Ці маглі падзеі на Плошчы пайсьці інакш? Як выглядаюць гэтыя падзеі ў параўнаньні з “аксамітнымі” рэвалюцыямі ў Сэрбіі, Грузіі і Ўкраіне? Якія наступствы беларускай Плошчы? Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч, палітык Вячаслаў Сіўчык і незалежны расейскі журналіст Вадзім Дубноў.

Дракахруст: “Аляксандар, давайце зададзім такую гіпатэтычную сытуацыю. Вось сёньня Вас, з усімі Вашымі ведамі таго, што было потым, нейкая машына часу пераносіць на год назад, у вечар 19 сакавіка 2006 году. Што б Вы рабілі інакш?”

Мілінкевіч: “Я думаю, што я не павінен быў абвясьціць 19 сакавіка, што заўтра зьбіраемся ізноў. Трэба было заставацца. Я ўлічваў вопыт іншых краінаў, перш за ўсё Ўкраіны. Там пачыналася з малой групы, а калі людзі ўбачылі, што няма жорсткіх рэпрэсіяў, яны далучаліся. 20-га прыйшло менш, у нас гэта не спрацавала. Намёты ня ставілі ў першы дзень, бо не было ініцыятыўных груп. Калі на наступны дзень такія групы зьявіліся, я іх падтрымаў і абвясьціў аб гэтым.

Напэўна, можна было мець іншы сцэнар, і я не выключаю, што мы рабілі памылкі. Безумоўна”.

ЧЫТАЦЬ УВЕСЬ ТЭКСТ ПЕРАДАЧЫ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG