Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастоўскіх маладых актывістаў выклікаюць у ваенкамат і міліцыю


Сяргей Астраўцоў, Горадня Малады актывіст Зьміцер Кухлей, які зьяўляецца дэпутатам Мастоўскага райсавету, дастаўлены ў райаддзел міліцыі для гутаркі з супрацоўнікам КДБ. Яго выклікаў да сябе кіраўнік на прадпрыемстве “Мастоўдрэў”, дзе Зьміцер працуе перакладчыкам, пасьля чаго яго завезьлі ў РАУС.

У міліцыю па тэлефоне выклікалі іншага актывіста Алеся Зарэмбюка, але ён сказаў участковаму Валеру Лойку, што бяз позвы ня прыйдзе. Тым часам яму ўручылі позву: зьявіцца а 9-й раніцы 26 сакавіка у ваенкамат. Алесь лічыць, што гэта зроблена, каб стварыць яму перашкоды для паездкі ў сталіцу на Дзень Волі.

Яшчэ адзін мастоўскі актывіст — Алесь Копаць выкліканы у ваенкамат 23 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG