Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барыса Гарэцкага асудзілі на 12 сутак


Любоў Лунёва, Менск Суд Першамайскага раёну Менску арыштаваў Барыса Гарэцкага на 12 сутак. На знак пратэсу моладзевы актывіст абвесьціў галадоўку.

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Барыса Гарэцкага супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўчора на вуліцы Валгаградзкай, калі ён выйшаў з дому.

Яны праверылі ў ягоным заплечніку ўсе рэчы і завезьлі хлопца ў дзяжурную частку міліцыі Першамайскага раёну Менску.

У міліцыі на Барыса Гарэцкага склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле міліцыянтаў, Барыс ішоў па вуліцы і гучна нецэнзурна лаяўся.
XS
SM
MD
LG