Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевай актывістцы пагражаюць адлічэньнем з унівэрсытэту


Алег Грузьдзіловіч, Менск Студэнтку факультэту мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Яну Карповіч папярэдзілі, што яе адлічаць з унівэрсытэту, калі яна возьме ўдзел у падзеях 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы.

“З дэканату пазванілі маёй маме і сказалі, што ўжо ня змогуць мне дапамагчы, калі я зноў пайду на плошчу”, — паведаміла актывістка. Летась дзяўчыне ўжо пагражалі адлічэньнем супрацоўнікі КДБ, якія спрабавалі схіліць яе да супрацоўніцтва.

У дэканаце факультэту мэнэджмэнту адмовіліся камэнтаваць пагрозы на адрас студэнткі Яны Карповіч.

Летась з БДЭУ адлічылі некалькіх моладзевых актывістаў, у тым ліку Тацяну Хому — студэнтку пакаралі за тое, што яна без дазволу зьезьдзіла на міжнародную студэнцкую канфэрэнцыю ў Францыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG