Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Арлоў: “Гэтую кнігу будзе ня так проста давесьці да чытачоў”.


Радыё Свабода 22 сакавіка, ад 8:20 да 9:20 са слухачамі "Свабоды" размаўляў пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў.

Ён нарадзіўся 25 жніўня 1953 году ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, удзельнічаў у самвыдатаўскіх альманахах “Мілавіца” й “Блакітны ліхтар”. Першы зборнік выйшаў у 1986 годзе. Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, эсэ і гістарычных нарысаў. Творы перакладзеныя на дваццаць пяць моваў. Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (1991), ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭH-цэнтру. З 1988 году сябра Рады “Мартыралёгу Беларусі”.

Год таму прапанаваў назваць плошчу ў цэнтры сталіцы, на якой зьявіўся намётавы лягер, імем Кастуся Каліноўскага. Апошнія пятнаццаць месяцаў вёў на нашым Радыё перадачу “Імёны Свабоды”. Вынікам напружанай штодзённай працы стала аднайменная кніга, якая цяпер рыхтуецца да друку.

Відэафрагмэнт запісу перадачы (5,6 Mb).

Адказ на пытаньне Сяргея Мальчыка: “Першае пытаньне да цябе, як да пісьменьніка-гісторыка. Твае творы служаць выхаваньню моладзі. Мой сын, які ў 6-й клясе вучыцца, твае кнігі чытае – для яго гэта аснова беларускай гісторыі. Ці ня думаеш ты, што сучасная моладзь патрабуе ўжо ведаў і пра гісторыю навейшую – адраджэньне беларускай незалежнасьці? І ці не плянуе ў сувязі з гэтым Уладзімер Арлоў напісаць нешта накшталт “10 гадоў адраджэньня беларускай незалежнасьці”?..”

Арлоў: “Сяргей, вашае пытаньне гучыць вельмі часта і з вуснаў іншых маіх знаёмых і незнаёмых чытачоў...”

Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры ў пятніцу, 23 сакавіка.
XS
SM
MD
LG