Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме не дазволілі сьвяткаваньне гадавіны БНР


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ за 22 сакавіка

Сёньня “Народная воля” падае падрабязнасьці да так званых гарачых тэмаў Беларусі. Гэта – вiзыт кiраўнiка рабочай групы Парлямэнцкай асамблеi АБСЭ немкi Уты Цапф; трагічная аварыя з удзелам міністра працы Ўладзімера Патупчыка, а таксама зьвесткі пра экс-кіраўніка справамі прэзыдэнта Галіну Жураўкову ды яе сям’ю.

Апэратыўнае дасьледаваньне “Народнай волі” тычыцца маючых адбыцца зьменаў на айчынным рынку лекаў. Урад даручыў фармацэўтам распрацаваць і наладзіць выпуск каля 200 новых відаў таблетак і ўколаў.

Тлумачыць “Народная воля” і пытаньне, ці патрэбная дапамога расейскіх рэстаўратараў у аднаўленьні насьценнага жывапісу Спаса-Эўфрасіньеўскай царквы ў Полацку. Артыкул мае назоў “Другое “прышэсьце варагаў” у Беларусь”.

Рэгіянальная “Слонімская газэта” піша сёньня пра падрыхтоўку апазыцыі да сьвяткаваньня Дня волі. Паведамляе журналіст Сяргей Чыгрынаў:

“Пра гісторыю БНР нагадваем. І ёсьць інфармацыя пра тое, што 25-га сакавіка ў 12 гадзінаў у Менску адбудзецца мітынг на Кастрычніцкім пляцы. Дарэчы, група жыхароў Слоніму таксама падавала заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне акцыі напярэдадні. Але ў гэтым ім мясцовая ўлада адмовіла”

Газэта “Ганцавіцкі час” сёньня зьмяшчае рэпартаж з залі суду. Разглядалася крымінальная справа былога ўчастковага. Камэнтуе рэдактар Пятро Гузаеўскі.

“Гэты працэс прыцягнуў увагу вельмі многіх людзей. Участковы абвінавачваецца ў тым, што былую настаўніцу-пэнсіянэрку закаваў у кайданкі, прыціснуў дзьвярыма міліцэйскага УАЗіку нагу. Асудзілі былога міліцыянты да 4-х гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму”.
XS
SM
MD
LG