Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў дыск "Песьні Свабоды-3"


Радыё Свабода На вэб-сайце руху “За Свабоду!” зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі “Песьні Свабоды, частка трэцяя”. Яе выпускае незалежнае выдавецтва “Воля-м’юзік”. Праект быў заснаваны ў лютым мінулага году й прымеркаваны да чарговых выбараў прэзыдэнта Беларусі.

Кіраўнік выдавецтва “Воля-м’юзік”, які не пажадаў называць сваё імя, апавядае:

“Увогуле ідэя праекту была выдаць дыск з запісамі песень тых гуртоў, тых музыкаў, якія маюць праблемы з данясеньнем сваёй творчасьці да сваіх прыхільнікаў. Гэта ідэя таксама атрымала такі штуршок пасьля ўкраінскіх падзеяў, калі музыкі ўзялі даволі актыўны ўдзел... Мы вырашылі перад выбарамі таксама зрабіць такую вось складанку. Мы думалі, што гэта будзе проста першы дыск новага лэйблу “Воля-м’юзік”, але потым праект людзям вельмі спадабаўся й мы вырашылі яго працягнуць. Другі дыск ужо выйшаў да Дня незалежнасьці 27 ліпеня. І вось зараз вырашылі да гадавіны тых падзеяў, у зьвязку з тым, што зьяўляюцца новыя песьні, прысьвечаныя гэтым падзеям, выдаць вось такую складанку. Магчыма, гэта будзе апошняя зборка “Песень Свабоды”. Але ў прынцыпе асноўная тэма – тэма Свабоды – была ва ўсіх трох гэтых частках”.

“Песьні Свабоды-3” складаюцца з новых песень. Большасьць зь іх напісалі маладыя аўтары, якія бралі ўдзел у сакавіцкіх падзеях мінулага году. З дваццаці васьмі кампазыцыяў на складанку трапілі дваццаць чатыры.

Тут можна пачуць гурты “Крама”, “IQ-48”, “P.L.A.N”, а таксама Сокалава-Воюша, “НРМ”, рэп-гурт “Чырвоным па белым”.

Візытоўкамі новага дыску можна лічыць “Рэвалюцыю” гурта “Бэнд-А”, “Горад чужых назваў” “ПЛАН-у” ды новую вэрсію “Крывавага сакавіка” “ЧПБ”.

У выглядзе кампакт-дыска праект мусіць зьявіцца да 25 сакавіка і, як і папярэднія дзьве часткі, будзе распаўсюджвацца бясплатна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG