Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі пяцёх актывістаў руху "За Свабоду"


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі КДБ і міліцыі ў цывільным заблякавалі кватэру, дзе па серадах адбываліся паседжаньні моладзевых актывістаў руху “За Свабоду”. Кватэра знаходзіцца на праспэкце Пушкіна ў Менску. Міліцыянты затрымалі пяцёх чалавек, калі тыя выйшлі з кватэры. У іх праверылі ўсе рэчы ў заплечніках і перапісалі пашпартныя зьвесткі.

Яшчэ некалькі чалавек знаходзяцца ў кватэры. У пад’ездзе на лесьвічных пляцоўках і ўнізе каля ліфту стаяць міліцыянты і супрацоўнікі спэцслужбаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG