Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вільня. Фатаграфіі старога гораду”


Ганна Соўсь, Менск Сёньня ў Менску адкрылася выстава знакамітага літоўскага фатографа Кястуціса Стошкуса “Вільня. Фатаграфіі старога гораду”. Імпрэзу наладзіла амбасада Літвы ў Беларусі.

“Час бязьлітасны, ён змывае імёны і твары людзей і разам з тым стварае дыстанцыю, каторая дапамагае лепш ацаніць і ахапіць поглядам спадчыну, якая нам дасталася”, сказаў, адкрываючы выставу Кястуціс Стошкус.



Сьвятаянская званіца

Кястуціс Стошкус расказаў, што ён працаваў над гэтай сэрыяй каля дзесяці гадоў – ад 1994 да 2004 году.



Могілкі бэрнандынцаў(1996)

“Я спрабую толькі дакрануцца да вывучэньня твару Вільні, і вынікам гэтага стала гэтая выстава. У яе не ўвайшлі ўсе фота з гэтага цыклю. Іх было больш 70, тут прадстаўленыя 42 фотаработы”.



“Тут Вы не пабачыце новага горада. Гэта выстава не пуцевадзіцель па гораду, гэта суб’ектыўныя ўражаньні аднаго з многіх фатографаў, які працуе над гэтай тэмай.



Як адзначыў, адкрываючы выставу Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас, шчасьлівы тым, амбасада спрычынілася да арганізацыі выставы пра адзін з самых прыгожых гарадоў сьвету Вільню. І хацелася, каб беларусы там бывалі часьцей, сказаў амбасадар.



Фотавыстава Кястуціса Стошкуса “Вільня. Фатаграфіі старога гораду” разьмешчаная ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі.



Глядзі таксама • Старая Вільня ў Менску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG