Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды" – з 22-й. Госьць эфіру Алесь Мазур


Радыё Свабода

Летась выканаўчы дырэктар Асацыяцыі агенцтваў рэгіянальнага разьвіцьця Алесь Мазур быў камэндантам намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы. Як адбывалася забесьпячэньне пратэстоўцаў, хто і як дапамагаў, што запомнілася ад сакавіка 2006. Сярод іншага Алесь Мазур пракамэнтуе апытаньне "Ці верыце вы дзяржаўным СМІ, што на плошчу людзі могуць выходзіць за грошы".

За паклёп на прэзыдэнта Беларусі прадугледжаны штраф, пакараньне папраўчымі працамі, зьняволеньнем. У "Начных досьледах" – практыка асуджэньня за паклёп і выказваньні людзей, якія для іх прэзыдэнты самыя несымпатычныя.

АБЛОГа беларускага Інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава песьні "Свабоды"

Пасьля 23-й – агляд лістоў на Свабоду, у перадачы "Беларускае замежжа" – хто і дзе арганізоўвае за мяжой сьвяткаваньне Дня Волі, "Экспэртыза Свабоды" з аналізам пагаршэньня беларуска-расейскіх эканамічных дачыненьняў і адказы намесьніка старшыні Партыі БНФ, аднаго з арганізатараў сьвяткаваньня Дня Волі Віктара Івашкевіча на пытаньні ў часе онлайн-канфэрэнцыі.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG