Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыса Гарэцкага затрымала міліцыя


Любоў Лунёва, Менск Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Барыса Гарэцкага затрымалі супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Менску. Затрыманьне адбылося на вуліцы Валгаградзкай, дзе знаходзіцца кватэра Барыса.

Міліцыянты праверылі рэчы, што былі ў хлопца ў заплечніку, і павезьлі яго ў дзяжурную частку Першамайскага раённага ўпраўленьня ўнутраных справаў.

Паплечнікі Барыса Гарэцкага не выключаюць, што міліцыянты атрымалі загад прэвэнтыўна затрымаць найбольш актыўных удзельнікаў “Маладога фронту” напярэдадні акцыі 25 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG