Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Гарадзенскага ўнівэрсытэту выключылі студэнта беларускай філялёгіі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Студэнт трэцяга курсу Зьміцер Цесьлянок адлічаны, як паведамілі карэспандэнту Радыё Свабода ў дэканаце адзьдзяленьня беларускай філялёгіі, “за непасьпяховасьць”. Ён належаў да групы грамадзка-актыўных студэнтаў.

Зьміцер паведаміў нам, што ў студзені ўдзельнічаў у мясцовых выбарах у Мастоўскі райсавет разам з групай паплечнікаў, аднаму зь якіх — Зьміцеру Кухлею -- ўдалося атрымаць дэпутацкі мандат. У зьвязку з выбарчай кампаніяй зімовую сэсію для Зьмітра Цесьлянка перанесьлі на пазьнейшы тэрмін, і ён задаваў яе аднаасобна. Але яму не паставілі залік па гістарычнай граматыцы беларускай мовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG