Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Лукашэнкава атачэньне “наводзіць шмон” у беларускай літаратуры"


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за 21 сакавіка, сераду. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам таксама можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24. Радыё Свабода не нясе адказнасьці за выказваньні слухачоў.

Спадарыня, Салігорск: “Лукашэнкава атачэньне “наводзіць шмон” у беларускай літаратуры. Магчыма, нашым супэр-навукоўцам захочацца ўнесьці папраўкі і ў дакладныя навукі. Калі генэтыка была “прадажнай дзеўкай”, Скарына жыў у Пецярбурзе, а Быкаў пісаў вершы, то я спадзяюся, што мы ў хуткім часе з гордасьцю даведаемся, што Ісаак Ньютан і Міхаіл Ламаносаў нарадзіліся на Шклоўшчыне і адукацыю атрымалі на гістарычным факультэце Магілёўскага пэдінстытуту.”.

Аляксандр Лапіцкі: “Спадары апазыцыянэры, не патрэбна хлусіць, што Канстытуцыя 1994-га году з прэзыдэнцкай формай кіраваньня пісалася пад Кебіча. Не, яна пісалася пад Пазьняка. Гэтая Канстытуцыя навязана народу “Дзядзем Сэмам” праз Пазьняка і ягоных паплечнікаў. Не марнуйце дарэмна час на мітынгі, дэманстрацыі! Зьбірайце подпісы пра правядзеньне рэфэрэндуму за скасаваньне прэзыдэнцкай формы кіраваньня! Лукашэнку Вам не перамагчы, і ў пастку да Вас ён не залезе”.

Анатоль, Белаазёрск: “Хацеў праз смс запрасіць Вашу радыёстанцыю “Свабода” ў падарожжа ў Белаазёрск, але... Можа, таму што па-беларуску напісана, не дайшло да Вас. Дык вось праз тэлефон запрашаю Вас. Прыяжджайце да нас у Белаазёрск і пабачыце, як мы жывем і змагаемся. Мой тэлефон мабільны 277 65 49. Да пабачэньня”.

Спадар: “На жаль, ніхто ня ўспомніў, як я прапаноўваў пра тую завіруху, якая была 19-га. А вось я яшчэ прыпамінаю і лічу кульмінацыяй тых падзеяў, калі ўздоўж той плошчы праехаў тралейбус, на даху якога лунаў наш бел-чырвона-белы сьцяг. Надта такі вялікі, здаецца, на ўвесь дах. Здавалася, што ўжо спыніцца ўвесь рух. Але гэты сьцяг праехаў, былі воплескі, надта ўсе былі ўзбуджаныя, але, на жаль, гэтая хваля пайшла на спад зноў да 25-га. Але шкада, што ў Вас ніхто пра гэта не нагадвае, і Вы гэта ўжо ў эфір даваць ня будзеце. Час прайшоў”.

Спадар: “Бальшавік-пэнсіянэр пазваніў на “Свабоду” зь Менску і кажа: “Навошта Вы “бочкі каціце” на гэтага нашага гісторыка Лукашэнку?” А як жа на яго не каціць, калі ён за год разваліў беларускую эканоміку?! Усё даражэе. Паглядзіце, у беларускіх вёсках засталіся адны пэнсіянэры. А як далей жыць? Вёска – гэта кармільцы. Вось куды б заехаў гэты наш гісторык -- у канаву. І ён за гэта ўсё будзе адказваць. А на Плошчу Кастуся Каліноўскага мы прыйдзем. Я таксама пэнсіянэр”.

Спадар: “Дарагая “Свабода”, скажаце, калі ласка, вось цяпер Голасу Свабода не чуваць, а глушылкі лукашэнкаўскія працуюць. Што гэта такое, я не разумею. Вы не перадаеце нічога, а глушылкі працуюць. Ад каго яны абараняюць? Для чаго такія грошы выкідваць на вецер? Няхай бы аддалі пэнсіянэрам бедным. Цяпер яшчэ хваляцца, што заробак 340 даляраў. Дзе ж тыя заробкі, калі людзі атрымліваюць 200 тысяч толькі беларускімі? Навошта языком малоць?! А яны ўжо сумленьне згубілі і крычаць: “Грошай няма!” Як жа грошай няма?! Трэба меней плаціць чыноўнікам! А то езьдзяць паўсюль, гэтыя мільярды раскідваюць…”

Ціна: “Калі б’юць па адным сумленным твары, усе астатнія людзі павінны адчуваць пакуту патаптанай чалавечай годнасьці. А наагул чалавек, які хоча біць, пазьней захоча забіваць.Чалавек, які выклікае ў іншай істоты сьлёзы адчаю, ёсьць падлюга і нягоднік, а нявыхаванасьць, грубасьць, хамства і гвалт – гэта прыкмета слабасьці і памылковасьці. Хачу сказаць, што апошнім часам я вельмі задаволена тэндэнцыяй, якая назіраецца ў нашым грамадзтве, яна вельмі шмат прасунулася ў сэнсе прагрэсу. Гэта вельмі цешыць. Вельмі шмат пазытыўных выказваньняў, вельмі шмат інтэлектуальных людзей. Канечне, ёсьць і “гэстапа”. Але, дзякуй Богу, іх мала. Працягвайце ў тым жа кірунку. Я вельмі Вамі задаволена. Перадачы вельмі канструктыўныя і разумныя”.

Віктар: “Спадарства, я хацеў бы сказаць, што ня дрэнна было б расейцам паставіць мяжу для Беларусі з калючым дротам і кантраляваць усё і ўсіх, каб нічога ня ўцякло зь Беларусі ў Расею. Гэта было б вельмі добра. То бок няма саюзнай дзяржавы, і гэта парушае расейскія нацыянальныя інтарэсы, таму што Расея разьвівае сваё цяжкае машынабудаўніцтва, у тым ліку прамысловасьць, інфармацыйныя тэхналёгіі. Ім неабходная гэта мяжа, таму што створана дзірка, і тавары ідуць бескантрольна, звальваюцца зь Беларусі ў Расею. Бескантрольна, без усялякай мыты, могуць праехаць і імпартныя тавары бяз мытнага кантролю, і туды ўсё сьцякаецца. Таму гэта парушае нацыянальныя інтарэсы Расейскай Фэдэрацыі. Я сёньня нешта чуў і зразумеў, што яны там нешта мудрагеляць. Але яны слушна робяць. Але ўсё ж, я думаю, яны слабыя людзі ў Расеі, ня змогуць яны гэта зрабіць. А гэта быў бы вельмі добры крок з боку Расейскай Фэдэрацыі. Ва Ўкраіне, напрыклад, ёсьць мяжа. У іншых краінах СНД таксама ёсьць мяжа. У Грузіі таксама ёсьць мяжа. Тое самае ў нас павінна быць: калючы дрот і памежнікі расейскія. Гэта б паменшыла апэтыты нашых галоўных камандуючых, што сядзяць наверсе, у тым ліку нашага кіраўніка і ягонае атачэньне. Яны б не змаглі так проста цягнуць з-за мяжы сюды, а зь Беларусі туды – ў Расею. Мне падаецца, Расея ў хуткім часе гэта ажыцьцявіць. Гэта можа прынамсі нанесьці вельмі моцны палітычны ўдар нашаму кіраўніцтву. І гэта будзе слушна. Калі б расейцы так зрабілі, то думаю, тут ужо даўно б павыскоквалі на вуліцы і сказалі б сваё слова. А цяпер усё залежыць ад Расеі. І трэба чакаць. Але я думаю, што яна што-небудзь ды зробіць. Будзем чакаць. Хутчэй за ўсё нешта адбудзецца. Ня можа так цягнуцца вечна. Цяпер яны вядуць трубу ў абыход Беларусі. У красавіку яны пачнуць яе будаваць, і мы пабачым. Тады гэта будзе вельмі дрэнна для нашага кіраўніцтва. Для іх гэта ня выгадна. Яны трапяць у дрэннае становішча. Але пажывем-паглядзім. Час пакажа. Да пабачэньня”.

Спадарыня: “Я слухаю, як адзін слухач спытаўся, чаму Вы пра Буша не гаворыце. Пра Буша казаць толькі добрае. Я хачу яму сказаць у адказ, можа, ён слухае. Буш абараняе ўсіх людзей, увесь сьвет ад аўтарытарнага рэжыму. У Іраку білі людзей ні за што, так як і ў Беларусі, і ў Расеі. І вось тыя, якія ішлі з Хусэйнам, і яны там супраціўляюцца, і яны там б’юць людзей, ня Буш. Буш хоча зрабіць дэмакратычны лад і там. Але гэта яны псуюць настрой Бушу і ўсяму сьвету. А ў нас, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, па пэнсію займалі чаргу ў 3 гадзіны ночы. І не маглі атрымаць пэнсіі, пакуль не пачалася свабода. І я гэта ўсё праслухала і ведаю. І ён цяпер бы не даваў. Ён хоча са сваёй уладай вярнуць савецкую ўладу. Гэта немагчыма нават падумаць. Бандыцтва застанецца, і бандыты зноў будуць біць, як білі. Мы просім шаноўнага Буша амэрыканскага, разумнага чалавека, і ўрад разумны, і ўвесь сьвет. Абараніце нас ад аўтарытарнага рэжыму бальшавізму. Цяжка ўсё расказаць. Вы разумныя і ўсё разумееце. Калі хто кажа, што Буш вінаваты, то гэта ўсё хлусьня.”.

Анастас Семяновіч: “Я хачу адказаць Ярмошынай, што рэформаў выбарчага закону не чакаецца. Гэты закон за 12 год дасягнуў такой дасканаласьці, што Эўропа і Амэрыка толькі мараць, каб мець такі закон. Датэрміновае галасаваньне за тыдзень – гэта 100% на карысьць лукашыстаў. Па гэтаму народ гоняць на датэрміновае галасаваньне. Усе выбарчыя камісіі катэгарычна не ўключаюць дэмакратаў. Пры выбарах у мясцовыя саветы адзін чалавек быў уключаны, што склала мільённую долю адсотку. Вы крытыкуеце расейскі выбарчы закон. Я вам і лукашыстам раю, што нам ня трэба ніякіх выбараў. Грошы гэтыя трэба аддаць бедным людзям Рэспублікі Беларусь. Каго лукашысты лічаць сваім чалавекам, ён будзе абраны без усялякіх выбараў. Калі будзе адхілены галоўны начальнік Беларусі, Вы будзеце хавацца ў Расеі, але там Вас знойдуць і будуць судзіць. Жыве Беларусь!”

Спадар, Менск: “Маленькае пытаньне. Куды падзеўся ці сышоў з апазыцыйнай арэны значны дзеяч Шчукін са сваёй унучкай? Нешта даўно не было чуваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG