Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>Госьць на Свабодзе – Уладзімер Арлоў


Радыё Свабода У чацьвер, 22 сакавіка, ад 08.20 да 09.20 раніцы са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць пісьменьнік, гісторык Уладзімер Арлоў.

Ён нарадзіўся 25 жніўня 1953 году ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, удзельнічаў у самвыдатаўскіх альманахах "Мілавіца" й "Блакітны ліхтар". Першы зборнік выйшаў у 1986 годзе. Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, эсэ і гістарычных нарысаў. Творы перакладзеныя на дваццаць пяць моваў. Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (1991) , ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭH-цэнтру. З 1988 году сябра Рады "Мартыралёгу Беларусі".

Год таму прапанаваў назваць плошчу ў цэнтры сталіцы, на якой зьявіўся намётавы лягер, імем Кастуся Каліноўскага. Апошнія пятнаццаць месяцаў вёў на нашым Радыё перадачу “Імёны Свабоды”. Вынікам напружанай штодзённай працы стала аднайменная кніга, якая зараз рыхтуецца да друку. Вось што кажа аўтар:

– Героі маёй будучай кнігі натхняліся тымі ж ідэямі, што й абаронцы плошчы Каліноўскага, якая застанецца ў найноўшай гісторыі Беларусі сымбалем веры ў будучую свабодную краіну.

Пытаньні Ўладзімеру Арлову можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com).
XS
SM
MD
LG