Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Дашук: "Гэта -- дзень, які далучае да зямлі, на якой нарадзіўся"


Радыё Свабода Народны артыст Беларусі, кінарэжысэр выказвае сваё стаўленьне да Дня Волі

"Калі пражываеш даволі доўгі час, дык разумееш, што існуюць толькі тры чалавечыя каштоўнасьці: Радзіма, Бог і Каханьне. І гэта разуменьне, якое прыйшло да мяне, тлумачыць многае на гэтым сьвеце, у тым ліку і беларускую сытуацыю. На жаль, і гэта -- самае драматычнае ды трагічнае, што большая палова, калі нават не 90% абывацеляў (гэта любімае слова Васіля Быкава) разумеюць вельмі мала ці наагул не разумеюць, што ёсьць такія каштоўнасьці. І нават не лічаць іх каштоўнасьцямі.

Таму дзень 25 сакавіка для таго, хто разумее і адчувае, што такое Радзіма, гэта ня проста сьвяточны дзень. Гэта -- дзень, які далучае яго да зямлі, на якой ён нарадзіўся".
XS
SM
MD
LG