Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Берасьцейшчына: КДБ і міліцыя сочаць за апазыцыянэрамі


Радыё Свабода Сёньня ў Берасьці, Баранавічах, Бярозе, Белаазёрску, Пінску ды ў іншых гарадах вобласьці КДБ і міліцыя зноў выклікаюць на гэтак званыя гутаркі сяброў апазыцыйных партыяў і рухаў.

Кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Юрась Губарэвіч паведаміў пра выклік у першай палове дня да начальніка Бярозаўскага РАУС Валер’я Угляніцы.

Губарэвіч: “Відавочна, што на Берасьцейшчыне КДБ і міліцыя сочаць за апазыцыянэрамі, вывучаюць намеры нашых людзей адносна удзелу ў акцыях ў Дзень незалежнасьці Беларусі. Паводле маіх зьвестках, колькасьць выкліканых перавышае ўжо 50 чалавек”.

Тым часам бацькі, сваякі і сябры старшыні Пінскай гарадзкой суполкі партыі БНФ Аляксандра Рамановіча даведаліся, што на гэты момант ён утрымліваецца ў пастарунку Пінскага ГАУС. Дзяжурны міліцыянт кажа пра затрыманьне грамадзкага актывіста да суду. А ў канцылярыі Пінскага гарсуду паведамляюць, што ўсе судзьдзі пакуль нібыта на вучэбных занятках.

“Калі суд у адміністрацыйнай справе Аляксандра Рамановіча сёньня адбудзецца, дык толькі ў другой палове дня”, – паведаміла супрацоўніца канцылярыі Пінскага гарсуду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG