Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: прафіляктычныя гутаркі з грамадзкімі актывістамі працягваюцца


Радыё Свабода Выдаўца горацкай газэты “Узгорак” Эдуарда Брокарава выклікалі на прафіляктычную гутарку да начальніка мясцовай управы ўнутраных спраў Уладзімера Зайцава, які азнаёміў яго з ананімнай заявай.

Паводле аўтара заявы, Эдуард Брокараў агітуе мясцовых жыхароў ехаць 25 сакавіка ў Менск, каб там правакаваць праваахоўныя органы на сутыкненьні з дэманстрантамі.

Эдуард Брокараў ня першы раз сутыкаецца з ананімкамі. Год таму, напярэдадні 20 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ананімны ліст на спадара Брокарава і кіраўніка суполкі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Віктара Каралькова стаў нагодай для прафіляктычнай гутаркі ў намесьніка начальніка РАЎС Уладзімера Коўшыка. Чым скончылася тады справа, дагэтуль не вядома.

У Магілёве ў мясцовую ўправу КДБ выкліканы грамадзкі актывіст Сяргей Нягацін. Позву, падпісаную сьледчым Аляксеевым, спадару Нягаціну ўручыў упраўляючы домам. На гутарку ў КДБ грамадзкі актывіст ня пойдзе.

За апошні тыдзень у Магілёўскай вобласьці на прафіляктычныя гутаркі выклікаліся 11 чалавек. У Магілёве -- Антон Усьцімчук, Тацяна Буланава, Максім Азараў, Расьціслаў Панкратаў, Крысьціна Шацікава, Кірыла Паражынскі, Сяргей Нягацін ды Артур Фінькевіч. У Бабруйску – Валер Мацкевіч ды Максім Буйніцкі. У Горках -- Эдуард Брокараў.
XS
SM
MD
LG