Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>У Пінску затрыманы старшыня суполкі партыі БНФ


Радыё Свабода Пакуль не вядома месца знаходжаньня Аляксандра Рамановіча, старшыні Пінскай гарадзкой суполкі партыі БНФ.

Сябра Рамановіча Юры Бахцераў паведаміў Радыё Свабода, што напярэдадні вечарам Аляксандар Рамановіч быў спынены міліцыянтамі на рагу вуліцаў Чыгуначная і імя Урыцкага.

Юры Бахцераў: “Аляксандар вяртаўся ад інваліда 2-ой групы, якому дапамагаў будаваць парнік на агародзе. У 21.30 удвох яны накіроўваліся да аўтобуснага прыпынку, але шлях перагарадзіў міліцэйскі аўтамабіль. Людзі ў пагонах загадалі Аляксандру Рамановічу сесьці ў аўтамашыну, якая адразу ад”ехала ад месца затрыманьня”.

Учора ў інтэрвію Радыё Свабода Аляксандар Рамановіч казаў, што ўчастковы міліцыянт спрабаваў уручыць яму позву наведаць міліцыю нібыта для гутаркі. Юнак катэгарычна адмовіўся ад такой прапановы..
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG